Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2008/10/04/258405_258409/
Дата раздрукоўкі: 07.12.2019 23:15
04.10.2008 15:48 Эканоміка, Фінансы

Урад і Нацбанк Беларусі прызначылі кіраўніка Агенцтва па кампенсацыі ўкладаў фізічных асоб

Мінск, 4 кастрычніка. Генеральным дырэктарам дзяржустановы "Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб" прызначаны Яўген Яўлашкін, начальнік спецыялізаванага ўпраўлення Нацыянальнага банка Беларусі.

Дадзенае рашэнне замацавана сумеснай пастановай Савета міністраў і Нацыянальнага банка № 1441/15, якое размешчана на сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі.

Нагадаем, у верасні ўрад і Нацбанк зацвердзілі статут і склад назіральнага савета Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў фізічных асоб. У яго ўвайшлі шэсць членаў — па тры ад урада і Нацыянальнага банка.

Як раней паведамляў БелаПАН, назіральны савет з'яўляецца вышэйшым органам кіравання агенцтвам па кампенсацыі ўкладаў, якое ў адпаведнасці з прынятым гэтым летам законам павінна пачаць працу 1 студзеня 2009 года ў якасці адзінага механізма кампенсацыі насельніцтву ўкладаў у выпадку банкруцтва якога-небудзь з банкаў.

На ўлік у агенцтва абавязаны стаць усе банкі рэспублікі, якія прыцягваюць грашовыя сродкі насельніцтва ў дэпазіты. Маёмасць агенцтва будзе сфарміраваная за кошт некалькіх крыніцаў. Урад і Нацбанк унясуць першапачатковы ўзнос у 1 млн. еўра. Таксама адной з крыніцаў фарміравання рэзерву будуць грашовыя сродкі, пералічаныя ў гарантаваны фонд фізасоб, створаны пры Нацыянальным банку для абароны ўкладаў. Сродкі гарантаванага фонду, размешчаныя на рахунках Нацбанка, будуць пераведзеныя на рахункі Агенцтва па кампенсацыі банкаўскіх дэпазітаў.

Абавязацельствы Агенцтва па кампенсацыі банкаўскіх укладаў будуць узнікаць з дня адклікання ў банка ліцэнзіі на прыцягненне сродкаў фізічных асоб ва ўклады.

Цяпер дзяржава гарантуе поўную захаванасць зберажэнняў грамадзян у замежнай валюце ў шасці ўпаўнаважаных банках. У астатніх банках сберажэнні насельніцтва страхуюцца праз створаны ў Нацыянальным банку гарантыйны фонд абароны ўкладаў і дэпазітаў фізічных асоб. У выпадку банкруцтва або прымусовай ліквідацыі банка ўкладчыкам вяртаюцца іх сродкі ў памеры, эквівалентным не больш як 1 тыс. долараў ЗША.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН