Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2008/10/07/258808_258823/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2018 09:49
07.10.2008 13:13 Эканоміка, Грамадства

У выніку водпуску няякаснага бензіну праз сетку АЗС ЗП "ЛУКОЙЛ-Беларусь" быў нанесены ўрон фізічным і юрыдычным асобам

Мінск, 7 кастрычніка. Пракуратурай Мінскага раёна праводзіцца расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да службовых асоб замежнага прадпрыемства "ЛУКОЙЛ-Беларусь", якія не прынялі належных мер па забеспячэнні правільнага прыёму, захоўвання і водпуску нафтапрадуктаў на адной з нафтабаз.

Як паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС Беларусі, у выніку гэтага ў канцы снежня 2007 года — пачатку 2008 года пры прыёмцы нафтапрадуктаў было дапушчана змешванне бензіну А-95 з дызельным палівам.

Устаноўлена, што няякасны бензін маркі А-95 быў адпушчаны ў рэалізацыю праз сетку фірменных аўтазаправачных станцый ЗП "ЛУКОЙЛ-Беларусь" у аб'ёме больш як 142,5 тоны на суму звыш 345 млн. рублёў, у тым ліку рэалізаваны грамадзянам. Выкарыстанне сурагату прывяло да паломкі паліўнай сістэмы аўтамабіляў і нанесла ўрон фізічным і юрыдычным асобам на суму больш як 23 млн. рублёў. Па крымінальнай справе ўжо праходзяць больш як 10 пацярпелых.

МУС просіць усіх, хто ў перыяд з 25 снежня 2007 года па 1 сакавіка 2008 года запраўляў аўтамабілі бензінам А-95 на АЗС ЗП "ЛУКОЙЛ-Беларусь", з-за чаго адбылася паломка паліўнай сістэмы аўтамабіля (з пацвярджаючай дакументацыяй СТА), звярнуцца ў пракуратуру Мінскага раёна па тэлефоне 200-13-30 або ў галоўнае ўпраўленне па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі МУС па тэлефонах 218-73-89, 229-49-14 для прыняцця рашэння па дадзенай крымінальнай справе і вырашэння пытання аб кампенсацыі маральнага і матэрыяльнага ўрону вінаватымі.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН