Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2008/10/24/262368_262385/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2018 09:40
24.10.2008 12:20 Культура, Беларусь — Eўрасаюз

У берлінскай галерэі адкрываецца выстава постсавецкага мастацтва плаката Беларусі

Мінск, 24 кастрычніка. 24 кастрычніка ў берлінскай галерэі Für Fortgeschrittene адкрываецца выстава "Візуальны код часу: постсавецкае мастацтва плаката Беларусі". Яна арганізавана НДА "Офіс за дэмакратычную Беларусь" (Бельгія) пры фінансавай падтрымцы германскіх фондаў Роберта Боша і Маршала.

У экспазіцыю ўключаны 43 работы 16 плакатыстаў, якія ахопліваюць перыяд з пачатку 1970-х гадоў да гэтага часу.

Як зазначаецца ў прэс-рэлізе выставы, "плакаты, што адлюстроўваюць дэмакратычныя павевы, далі пачатак новаму перыяду ў беларускім мастацтве" — "з'явілася шмат работ, якія ўвасабляюць ужо не сацыялістычны рэалізм, які дамінаваў у савецкай эстетыцы, а сучасныя тэндэнцыі ў графіцы і выяўленчым мастацтве".

"Многія работы маюць адкрыта антытаталітарную тэматыку, адлюстроўваючы непасрэдную датычнасць аўтараў да сацыяльных перамен. У работах экспазіцыі відавочны спробы пошуку сваёй ідэнтычнасці ў заідэалагізаваным з дапамогай прапаганды грамадстве для такога сацыяльнага феномена, як Homo Sovieticus", — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Большасць работ экспазіцыі бралі ўдзел у міжнародных конкурсах плаката, некаторыя былі ўдастоены ўзнагарод.

Выстава будзе працаваць да 30 кастрычніка, а затым перамесціцца ў Дрэздэн.
Марына Рахлей, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН