Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2008/10/29/263294_263337/
Дата раздрукоўкі: 07.12.2019 23:16
29.10.2008 14:33 Грамадства

За студзень—верасень колькасць насельніцтва Беларусі паменшылася на 20,1 тыс. чалавек

Мінск, 29 кастрычніка. Колькасць насельніцтва Беларусі, паводле звестак за студзень—верасень 2008 года, паменшылася на 20,1 тыс. у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. Як паведамляе прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта, на 1 кастрычніка гэтага года ў краіне пражывала 9 млн. 675,6 тыс. чалавек.

За апошнія 12 месяцаў у Мінску колькасць насельніцтва павялічылася з 1 млн. 803,9 тыс. да 1 млн. 819,5 тыс. У астатніх рэгіёнах краіны колькасць жыхароў паменшылася. У Гомельскай вобласці на 1 кастрычніка налічвалася 1 млн. 465,7 тыс. чалавек, у Мінскай — 1 млн. 458,5 тыс., Брэсцкай — 1 млн. 435 тыс., Віцебскай — 1 млн. 267,3 тыс., Магілёўскай — 1 млн. 125,1 тыс., Гродзенскай — 1 млн. 104,5 тыс. жыхароў.

За студзень—верасень нарадзілася 80,7 тыс. дзяцей, што на 3,1 тыс. больш у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам; памерла — 99,5 тыс. чалавек (на 54 чалавекі больш).

За дзевяць месяцаў 2008 года ў краіну прыбылі 11.514 чалавек, пакінулі краіну — 6.864. Міграцыйны прырост склаў 4.650 чалавек.

У студзені—верасні гэтага года ў параўнанні з адпаведным леташнім перыядам колькасць зарэгістраваных шлюбаў скарацілася на 8,5% да 58.966, колькасць разводаў павялічылася на 0,4% да 26.565.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН