Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2008/11/12/by_plakat/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2018 09:11
12.11.2008 16:06 Фота, Беларусь — Eўрасаюз

У Дрэздэне прадстаўлена постсавецкае мастацтва плаката Беларусі

У Дрэздэне (Германія) прадстаўлена выстава "Візуальны код часу: постсавецкае мастацтва плаката Беларусі".

Выстава праходзіць у дрэздэнскім клубе "Акварыум", на ёй прадстаўлены 43 рэпрадукцыі плакатаў 15 беларускіх аўтараў. Экспазіцыя падрыхтаваная грамадскай арганізацыяй "Офіс за дэмакратычную Беларусь" (Брусель) і Беларускім саюзам дызайнераў пры падтрымцы нямецкага фонду Роберта Боша і Амерыканскага фонду Маршала. Раней выстава беларускага плаката праходзіла ў Варшаве і Берліне.

Выстава ў Дрэздэне будзе працаваць па 30 лістапада.


На здымках:
1—3 — падчас адкрыцця выставы ў клубе "Акварыум";
4 — "Нержавеючы Сталін", Сяргей Войчанка, Уладзімір Цэслер, Андрэй Шалюта, Кшыштаф Дуцкі;
5 — "Чарнобыль 1986—2006, Уладзімір Цэслер;
6 — "Хлеб — усяму галава", Дзмітрый Сурскі, Таццяна Гардашнікава;
7 — "1939—1989", Аляксандр Даманаў, Вольга Даманава;
8 — "Кадры вырашаюць усё", Дзмітрый Сурскі, Таццяна Гардашнікава.

Фота перададзеныя "Офісам за дэмакратычную Беларусь".

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН