Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2008/11/13/by_belsat_v/
Дата раздрукоўкі: 26.09.2020 09:42
13.11.2008 17:38 Відэа

На Камароўскім рынку ў Мінску адбылася акцыя ў падтрымку тэлеканала "Белсат"

13 лістапада ў Мінску прайшла акцыя ў падтрымку беларускамоўнага спадарожнікавага тэлеканала "Белсат", які вяшчае з тэрыторыі Польшчы. Акцыю арганізавала маладзёжнае аддзяленне Партыі БНФ "Моладзь БНФ".

Актывісты "Моладзі БНФ" раздавалі на Камароўскім рынку поліэтыленавыя пакеты з рэкламай тэлеканала "Белсат". На пакетах быў змешчаны лагатып тэлеканала, частоты, на якіх тэлеканал вяшчае, і спадарожнікі, па якіх яго можна атрымліваць. Было раздадзена прыкладна дзве з паловай тысячы такіх пакетаў.

Як паведаміў БелаПАН кіраўнік "Моладзі БНФ" Франак Вячорка, гэтая акцыя заклікана папулярызаваць адзіны незалежны тэлеканал у Беларусі. "Мы хочам, каб людзі даведаліся аб тым, што такі тэлеканал існуе, каб людзі атрымлівалі незалежную інфармацыю. Раздаём улёткі, каляндарыкі ў падтрымку канала і іншай незалежнай прэсы. Я думаю, што такая кампанія будзе доўжыцца на працягу месяца", — заявіў Ф.Вячорка.

"Людзі вельмі пазітыўна рэагуюць на нашу акцыю. Многія цікавяцца, што такое "Белсат", і як да яго падключыцца, каб паглядзець. Мы тлумачылі ім, што трэба для таго, каб настроіцца на тэлеканал. І гэтая акцыя выклікала вельмі станоўчыя эмоцыі ў мінчан. Я лічу, што гэта вялікі поспех. Такія акцыі маюць сэнс і даюць плён", — зазначыў Ф.Вячорка.

Падчас акцый затрыманняў не было.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239