Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2008/11/13/by_pakety_ph/
Дата раздрукоўкі: 26.09.2020 08:06
13.11.2008 17:10 Фота

Фотарэпартаж з акцыі ў падтрымку тэлеканала "Белсат" у Мінску

    Паглядзець Паглядзець

13 лістапада ў Мінску прайшла акцыя ў падтрымку беларускамоўнага спадарожнікавага тэлеканала "Белсат", які вяшчае з тэрыторыі Польшчы. Акцыю арганізавала маладзёжнае аддзяленне Партыі БНФ "Моладзь БНФ".

Актывісты "Моладзі БНФ" раздавалі на Камароўскім рынку поліэтыленавыя пакеты з рэкламай тэлеканала "Белсат". На пакетах быў змешчаны лагатып тэлеканала, частоты, на якіх тэлеканал вяшчае, і спадарожнікі, па якіх яго можна атрымліваць. Было раздадзена прыкладна дзве з паловай тысячы такіх пакетаў.

Супрацоўнікі службы аховы Камароўскага рынку прасілі маладых людзей не раздаваць пакеты на тэрыторыі рынку. Міліцыя не ўгледзела ў дзеяннях актывістаў складу правапарушэнняў і прэтэнзій да іх не прад'яўляла.

Падчас акцыі затрыманых не было.

Фота Васіля Сямашкі, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239