Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2008/12/16/by_botvinenok/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2018 09:11
16.12.2008 19:35 Відэа

Скульптар Аляксандр Батвінёнак: Людзі спакон вякоў жылі паводле законаў міфаў

Увечары 16 снежня ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі ў Мінску адкрылася выстава скульптуры Аляксандра Батвінёнка "Традыцыя і сучаснасць".

Майстар з'яўляецца аўтарам шматлікіх работ, выкананых з самых розных матэрыялаў — дрэва, бронзы, мармуру і інш. Сваімі настаўнікамі 51-гадовы скульптар лічыць Анатоля Анікейчыка, Генадзя Мурамцава, Анатоля Арцімовіча, Заіра Азгура. Шырока вядомы ўсталяваны ў старажытным беларускім горадзе Мсціславе помнік Пятру Мсціслаўцу, выкананы А.Батвінёнкам у сааўтарстве з Аляксандрам Чыгрынам і архітэктарам Юрыем Казаковым.

Падчас цырымоніі адкрыцця выставы А.Батвінёнак падзякаваў кіраўніцтву музея за магчымасць размясціць экспазіцыю ў такой цудоўнай зале, бо "асвятленне для скульптуры — не апошняя складаючая".

Як зазначыў паэт Барыс Жанчак, "здзіўленне — гэта, напэўна, адно з першых, калі не першае, слоў у мастацтве. І прыемна, калі чалавек імкнецца здзіўляцца не сабой, не толькі тым, што ён ёсць, але і тым, як яго здзівіў Божы свет". Як выказаўся Б.Жанчак, А.Батвінёнак "здзіўляюча перадае гэтае здзіўленне".

Як расказаў скульптар у інтэрв'ю БелаПАН, людзі спакон вякоў жылі па законах міфаў — ваявалі, нараджаліся, паміралі. "Мне падаецца, што грунтоўныя прынцыпы, напрацаваныя чалавецтвам, не могуць проста так знікнуць, — падзяліўся А.Батвінёнак. — Яны тычацца жыцця кожнага чалавека, ведае ён гэта ці не ведае. Што я маю на ўвазе… Мы можам не ведаць, што ў нас ёсць сэрца, але яно дае і дае нам кроў. І калі яно перастане даваць кроў, мы разумеем, што жыццё скончылася".

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН