Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2008/12/21/by_kusturica_ff/
Дата раздрукоўкі: 13.11.2019 03:07
21.12.2008 15:33 Фота

У Мінску выступіў Эмір Кустурыца з "No smoking orchestra"

    Паглядзець Паглядзець

19 снежня ў Мінску ў Палацы рэспублікі выступіў з канцэртам сусветна вядомы сербскі кінарэжысёр Эмір Кустурыца разам з "No smoking orchestra".

Саксафон, акардэон, скрыпка, туба, тры гітары, барабаны і вакал — і ўсё гэта сабрана ў адным аркестры. Балканскі рэжысёр іграў на электрагітары і на барабанах, а вакаліст групы "No smoking orchestra" "Доктар" Неле Карайліч (акцёр, кампазітар у фільме Э.Кустурыцы "Жыццё як цуд") віртуозна пакараў ложы Палаца Рэспублікі, залазячы па іх наверх да гледачоў. Дзеян (Леапольд) Спаравала здзіўляў публіку незвычайнай ігрой на скрыпцы то трымаючы музычны інструмент у сябе на галаве, то трымаючы смычок у роце. Такія ліхія песні, выкананыя музыкантамі, не пакінулі гледачоў раўнадушнымі, і канцэрт закончыўся ўсеагульнымі танцамі на сцэне.

Фота Таццяны Зяньковіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН