Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2009/03/03/288277_288295/
Дата раздрукоўкі: 28.01.2020 18:00
03.03.2009 17:02 Эканоміка

Міжнародны саюз электрасувязі выдзеліць адоранай моладзі Беларусі стыпендыі на 2009 год

Мінск, 3 сакавіка. Бюро развіцця электрасувязі Міжнароднага саюза электрасувязі (МСЭ) пачало рэалізацыю ў Беларусі праекта па выдзяленні стыпендый на 2009 год у межах праграмы адукацыі моладзі YES.

Як паведамілі ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Беларусі, праграма YES з'яўляецца адной з ключавых у межах адмысловай ініцыятывы "Дзеці і моладзь". Арыентаваная на падтрымку адораных маладых людзей з ліку малазабяспечаных грамадзян, якія жадаюць атрымаць дадатковую або вышэйшую адукацыю ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ) або ў звязаных галінах, шляхам выдзялення стыпендый студэнтам з найменш развітых краін, краін, якія развіваюцца, і краін з пераходнай эканомікай. Мэта праекта заключаецца ў тым, каб даць магчымасць матываванай моладзі зрабіць унёсак у развіццё сваіх краін і рэгіёнаў, выкарыстоўваючы набытыя імі веды і кваліфікацыю ў галіне ІКТ.

Стыпендыі праграмы YES фармуюцца за кошт добраахвотных узносаў дзяржаў-членаў, членаў сектараў МСЭ і прысвойваюцца кожны навучальны год з 2003 года. Лаўрэатамі стыпендыі ўжо сталі больш за 100 маладых людзей з розных рэгіёнаў свету.

Маладыя людзі, якія задавальняюць выстаўленым патрабаванням і жадаюць падаць заяўку на атрыманне стыпендыі YES, могуць накіроўваць свае заяўкі непасрэдна ў МСЭ, падаўшы не пазней за 31 сакавіка 2009 года неабходныя дакументы і інфармацыю, пра якія можна даведацца на сайце ініцыятывы МСЭ-D "Дзеці і моладзь" (www.itu.int/ITU-D/youth; www.itu.int/ITU-D/youth/yes/2009/youth_education_scheme.html).

Даведка БелаПАН. Міжнародны саюз электрасувязі — спецыялізаваная ўстанова ААН. Падтрымлівае і пашырае міжнароднае супрацоўніцтва для паляпшэння і рацыянальнага выкарыстання электрасувязі; аказвае тэхнічную дапамогу краінам, якія развіваюцца, у галіне электрасувязі; садзейнічае развіццю тэхнічных сродкаў і іх аптымальнай эксплуатацыі. Заснавана ў 1865 годзе ў Парыжы як Міжнародны тэлеграфны саюз. У МСЭ уваходзяць прыблізна 190 дзяржаў-членаў і больш за 700 членаў па сектарах і асацыяцыях (навукова-прамысловыя прадпрыемствы, дзяржаўныя і прыватныя аператары сувязі, радыёвяшчальныя кампаніі, рэгіянальныя і міжнародныя арганізацыі).

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН