Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2009/03/04/288481_288495/
Дата раздрукоўкі: 26.09.2020 09:33
04.03.2009 14:08 Эканоміка

"Альфа-Банк" (Беларусь) выступіў арганізатарам сіндыкаванай крэдытнай лініі на 30 млн. еўра для ААТ "Нафтан"

Мінск, 4 сакавіка. "Альфа-Банк" (Беларусь) выступіў арганізатарам сіндыкаванай крэдытнай лініі на суму 30 млн. еўра для ААТ "Нафтан". Удзельнікамі сіндыката сталі ААТ "Альфа-Банк" (Расія) і ЗАТ "Альфа-Банк" (Беларусь).

Як паведамляе прэс-служба беларускага "Альфа-Банка", крэдытная лінія будзе накіраваная на фінансаванне паставак сырой нафты найбуйнейшымі расійскімі нафтавымі кампаніямі з мэтай перапрацоўкі на ААТ "Нафтан". Атрыманыя ў выніку перапрацоўкі нафтапрадукты будуць прадавацца на экспарт. Адметнай асаблівасцю гэтай здзелкі з'яўляецца той факт, што структура крэдытнай лініі прадугледжвае магчымасць як грашовай, так і дакументарнай формаў разлікаў. Гэта, зазначаюць у прэс-службе, скіравана, у першую чаргу, на мінімізацыю кошту пазыковых сродкаў для "Нафтана".

ЗАТ "Альфа-Банк" (Беларусь) заснавана ў студзені 1999 года (да лістапада 2008 года — ЗАТ "Банк міжнароднага гандлю і інвестыцый"), уваходзіць у міжнародную банкаўскую групу "Альфа-Банк". Асноўным акцыянерам банка з доляй больш за 93% з'яўляецца кансорцыум "Альфа-Груп".

Па стане на 1 сакавіка 2009 года чыстыя актывы "Альфа-Банка" (Беларусь) склалі 578,3 млрд. рублёў, павялічыўшыся з пачатку года больш чым на 64%. У лютым 2009 года "Альфа-Банк" (Беларусь) завяршыў комплекс мерапрыемстваў па павелічэнні капіталу, у выніку чаго нарматыўны капітал склаў 89,4 млрд. рублёў, павялічыўшыся з пачатку года больш чым у 1,5 разу.

ААТ "Нафтан" — найбуйнейшы нафтаперапрацоўчы завод у Беларусі і адзін з найбуйных у Еўропе. Аб'ём перапрацоўкі нафты ў 2008 годзе склаў 10,54 млн. тон. Выручка за 2008 год дасягнула прыкладна 7 трлн. 830 млрд. 440 млн. рублёў, з іх каля 60% прыходзіцца на паступленні ад экспарту.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239