Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2009/04/16/media_by_handboll/
Дата раздрукоўкі: 12.12.2018 22:03
16.04.2009 11:44 Відэа

Галоўны трэнер гандбольнага клуба "Дынама-Мінск" Аляксандр Маліноўскі: Магчыма, гульня не была занадта прыгожай, затое вельмі эмацыянальнай

15 красавіка ў сталічным Палацы спорту адбыўся ключавы матч гандбольнага чэмпіянату Беларусі паміж клубамі "Дынама-Мінск" і БГК імя Мяшкова (Брэст). Гульня завяршылася з лікам 27:26 на карысць дынамаўцаў.

"Дынама": Шыпенка, Рапавец — Кажанеўскі (2 галы), Пухоўскі (8), Анішчук, Бабічаў (3), Шыловіч (3), Рутэнка (3), Касяк (4), Няжура, Лочман, Нікуленкаў (4).

БГК імя Мяшкова: Крайноў, Чарапенька — Мачалаў (7), Курыленка (2), Астроўскі (2), Няхайчык (1), Благанадзеждзін (4), Рагозін (3), Філіпаў (4), Рахоўскі (2), Поляк, Кулікоў (1).

Паводле слоў галоўнага трэнера "Дынама-Мінск" Аляксандра Маліноўскага, "магчыма, гульня не была занадта прыгожай, затое вельмі эмацыянальнай".

"Хлопцы аддалі столькі сіл, што было б шкада прайграць дома Брэсту, — сказаў трэнер. — Я думаю, што трэба шукаць узмацненне каманды. Для беларускага чэмпіянату "Дынама-Мінск" — на ўзроўні, але для еўрапейскага патрэбна ўзмацненне задняй лініі і добрая абарона".
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН