Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2009/05/05/eu_eu_302054_302055/
Дата раздрукоўкі: 05.12.2020 08:44
05.05.2009 23:02 Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз

Літоўскі філіял "Маладога фронту" падтрымаў "Усходняе партнёрства", але выступіў супраць "матэрыяльнага забеспячэння дзяржаўных інстытутаў дзякуючы гэтай праграме"

Гомель, 5 мая. Літоўскі філіял зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі "Малады фронт" 5 мая накіраваў заяву ў пасольства Беларусі ў Літве. Як паведаміў БелаПАН адпраўнік дакумента Кірыл Атаманчык, у заяве гаворыцца, што арганізацыя не выступае супраць праграмы "Усходняе партнёрства".

"Мы разлічваем на гэтую праграму ў першую чаргу як на інструмент дапамогі беларускаму грамадству ў сацыяльнай, адукацыйнай, навуковай і іншых сферах, — гаворыцца ў заяве. — Але мы катэгарычна супраць матэрыяльнага забеспячэння дзяржаўных інстытутаў дзякуючы гэтай праграме".

У лісце ўтрымліваецца заклік да інтэграцыі з еўрапейскімі дзяржавамі: "Краіну неабходна выводзіць з крызісу. Рэсурсы, якія выдзяляюць Беларусі, ідуць на ўтрыманне аўтарытарнага рэжыму, а не на мадэрнізацыю дзяржаўнай сістэмы. Небяспека страты незалежнасці вельмі вялікая".

Літоўскі філіял арганізацыі заклікае супрацоўнікаў пасольства садзейнічаць дэмакратызацыі беларускага грамадства, развіццю нацыянальных культур і мовы, інтэграцыі з краінамі Еўропы.
Алена Германовіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239