Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2009/05/29/307560_307575/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2018 10:01
29.05.2009 12:21 Эканоміка

У студзені—красавіку 2009 года аб'ёмы знешняга гандлю Беларусі таварамі знізіліся на 40,3%

Мінск, 29 мая. У студзені—красавіку 2009 года аб'ёмы знешняга гандлю таварамі знізіліся на 40,3%, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю склаў 13 млрд. 796,7 млн. долараў.

За чатыры месяцы гэтага года экспарт скараціўся на 48,6% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам і склаў 5 млрд. 587,5 млн. долараў, імпарт — на 32,9% (8 млрд. 209,2 млн.). Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі за студзень—красавік 2009 года склала 2 млрд. 621,7 млн. долараў. Для параўнання, у студзені—красавіку 2008 года гэты паказчык быў на ўзроўні 1 млрд. 376,8 млн. долараў.

Сальда ў гандлі з краінамі СНД таксама склалася адмоўнае ў памеры 2 млрд. 696,2 млн. долараў (за студзень—красавік 2008 года — мінус 3 млрд. 705,1 млн. долараў). Экспарт знізіўся на 48,9% да 2 млрд. 493,5 млн. долараў, імпарт — на 39,6% (5 млрд. 189,7 млн.). Аб'ём знешняга гандлю за студзень—красавік склаў 7 млрд. 683,2 млн. долараў (на 43% менш). У тым ліку знешнегандлёвы абарот з Расіяй зменшыўся на 42% да 6 млрд. 618,5 млн. долараў. Экспарт упаў на 47,6% (1 млрд. 868,2 млн.), імпарт — на 39,4% (4 млрд. 750,3 млн. долараў). Сальда ў гандлі з РФ склалася адмоўнае ў 2 млрд. 882,1 млн. долараў (за гэткі ж леташні перыяд — мінус 4 млрд. 278,5 млн. долараў).

Знешнегандлёвы абарот з Украінай скараціўся на 53% да 774,1 млн. долараў. Экспарт знізіўся на 59,8% (да 405 млн.), імпарт — на 42,3% (да 369,1 млн. долараў). Сальда ў гандлі з гэтай краінай склалася станоўчае ў 35,9 млн. долараў (за аналагічны перыяд 2008 года плюс 367,1 млн. долараў).

Знешнегандлёвы абароты з краінамі далёкага замежжа зменшыўся на 36,5% і склаў 6 млрд. 113,5 млн. долараў. Экспарт знізіўся на 48,3% да 3 млрд. 94 млн., імпарт — на 17,3% (3 млрд. 19,5 млн. долараў). Сальда склалася станоўчае ў памеры 74,5 млн. долараў, у тым ліку сальда з Германіяй — адмоўнае ў 404,8 млн. долараў. Экспарт у гэтую краіну зменшыўся на 45,7% да 186,6 млн. долараў, імпарт зменшыўся на 21% і склаў 591,4 млн. долараў. Знешнегандлёвы абарот знізіўся на 28,8% да 778 млн. долараў.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН