Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2009/06/15/311207_311221/
Дата раздрукоўкі: 28.01.2020 18:02
15.06.2009 16:36 Палітыка

Міністэрства юстыцыі вынесла пісьмовыя папярэджанні Рэспубліканскай партыі і Беларускай аграрнай партыі

Мінск, 15 чэрвеня. 12 чэрвеня Міністэрства юстыцыі Беларусі вынесла пісьмовыя папярэджанні Рэспубліканскай партыі і Беларускай аграрнай партыі.

Як паведамляецца на інтэрнет-сайце Мінюста, згодна з арт. 27 закона "Аб палітычных партыях" партыі абавязаны штогод да 1 сакавіка падаваць у міністэрства інфармацыю аб сваёй дзейнасці. Аналагічную інфармацыю арганізацыйныя структуры палітычнай партыі павінны штогод падаваць у адпаведныя галоўныя ўпраўленні юстыцыі аблвыканкамаў, Мінгарвыканкама.

"Разам з тым, — падкрэсліваецца ў паведамленні, — з парушэннем дзейнага заканадаўства згаданая інфармацыя за 2008 год ад Беларускай аграрнай партыі і Рэспубліканскай партыі, а таксама іх арганізацыйных структур у адпаведныя органы рэгістрацыі не паступіла".

Паводле звестак Мінюста, тэрытарыяльныя пярвічныя арганізацыі Беларускай аграрнай партыі шэрагу раёнаў не прывялі свае назвы ў адпаведнасць з новым найменнем партыі, на што неаднаразова ўказвалася кіруючаму органу партыі.

Парушэнні Рэспубліканскай партыі, зафіксаваныя Мінюстам, звязаны з невыкананнем устаноўленай статутам перыядычнасці правядзення пасяджэнняў кіруючых органаў і парадку вядзення справаводства.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН