Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2009/07/07/eu_eu_315637_315646/
Дата раздрукоўкі: 26.09.2020 08:47
07.07.2009 18:13 Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз

МЗС зноў не прыняло дакументы на рэгістрацыю тэлеканала "Белсат"

Мінск, 7 ліпеня. Міністэрства замежных спраў ізноў вярнула на дапрацоўку пакет дакументаў на рэгістрацыю прадстаўніцтва ў Беларусі польскага спадарожнікавага тэлеканала "Белсат". Як паведаміла БелаПАН дырэктар канала Агнешка Рамашэўска, прычынай вяртання дакументаў стала адсутнасць палажэння аб карэспандэнцкім пункце ў Беларусі.

Паводле слоў Рамашэўскай, прадстаўнікі тэлеканала яшчэ раз натарыяльна завераць пераклад гэтага палажэння і да канца тыдня зноў пададуць увесь пакет дакументаў у МЗС.

Пагадненне аб стварэнні спадарожнікавага тэлеканала "TV Беларусь" было падпісанае 23 красавіка 2007 года паміж Польскім грамадскім тэлебачаннем (TVP) і Міністэрствам замежных спраў Польшчы. 18 ліпеня TVP зацвердзіла ў сваёй структуры новы спадарожнікавы тэлеканал, які атрымаў назву "Белсат". 10 снежня 2007 года з выпуску навінаў пачалося тэставае вяшчанне "Белсата". Тэлеканал фінансуецца з рэзервовага бюджэту польскага МЗС. Праграмы "Белсата" выходзяць у асноўным на беларускай мове. Галоўная задача тэлеканала — даваць грамадзянам Беларусі аб`ектыўную і дакладную інфармацыю пра падзеі ў краіне, Еўропе і свеце.

Упершыню "Белсат" падаў дакументы ў МЗС на рэгістрацыю прадстаўніцтва тэлеканала як часткі Польскага тэлебачання (TVP) у Беларусі 20 снежня 2008 года.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239