Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2009/07/08/315933_315957/
Дата раздрукоўкі: 26.05.2019 06:28
08.07.2009 18:11 Грамадства, Эканоміка

Белтэлерадыёкампанія працягне супрацоўнічаць з аператарам сотавай сувязі "Вэлком" у ранейшым рэжыме

Мінск, 8 ліпеня. Белтэлерадыёкампанія працягне супрацоўнічаць з аператарам сотавай сувязі "Вэлком" у ранейшым рэжыме.

Як гаворыцца ў сумесным прэс-рэлізе, такое пагадненне дасягнута ў выніку перамоў паміж прадстаўнікамі кіраўніцтва ЗП "Вэлком" і Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. "Абодва бакі заяўляюць, што задаволеныя вынікамі шматгадовага супрацоўніцтва і канстатуюць факт адсутнасці падстаў для ўзаемных прэтэнзій у кампаній", — гаворыцца ў паведамленні для прэсы.

Нагадаем, што 25 чэрвеня Белтэлерадыёкампанія заявіла, што скасоўвае дагавор на паслугі аператара сотавай сувязі "Вэлком". "Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь паведамляе, што ў апошні час вельмі не задаволеная паслугамі, якія аказвае аператар сотавай сувязі ЗП "Вэлком", паколькі шэраг прапанаваных названым аператарам сэрвісаў фактычна не прадастаўляецца ў поўным аб'ёме, — гаварылася ў папярэднім паведамленні прэс-службы БТ. — У сувязі з гэтым НДТРК вымушана разгледзець пытанне аб спыненні супрацоўніцтва з ЗП "Вэлком" і наступным аб'яўленнем адкрытага конкурсу на заключэнне новага дагавора аб аказанні аналагічных паслуг". Пра якія паслугі аператара ішла гаворка, у НДТРК тады не патлумачылі. У кампаніі "Вэлком" гэтую інфармацыю таксама не каментавалі.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН