Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2009/07/20/by_media_ibb/
Дата раздрукоўкі: 16.06.2021 16:18
20.07.2009 13:17 Відэа

Новы кіраўнік "Бацькаўшчыны" Алена Макоўская: Маё абранне я ўспрымаю крэдытам вялікага даверу да мяне і буду імкнуцца яго апраўдаць

19 ліпеня ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры праходзіў другі дзень V з'езда беларусаў свету.

Удзел у форуме бралі дэлегаты з 17 краін свету.

Па выніках галасавання кіраўніком міжнароднага грамадскага аб'яднання "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" стала Алена Макоўская.

"Я ведаю, што мая пасада — гэта вялікая адказнасць, — сказала Макоўская, выступаючы пасля выбараў на з'ездзе. — Я ўспрымаю гэта крэдытам вялікага даверу да мяне і буду імкнуцца яго апраўдаць. Да мяне заяўлена вельмі высокая планка, таму што маімі папярэднікамі на пасадзе кіраўніцтва арганізацыі былі цудоўныя і вельмі прынцыповыя людзі, сапраўдныя патрыёты Бацькаўшчыны. Гэта Васіль Быкаў, Радзім Гарэцкі, Анатоль Грыцкевіч, Аляксей Марачкін. Дзякуй ім вялікі і дзякуй вам за давер. Я буду імкнуцца трымаць гэтую планку".
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239