Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2009/08/26/324704_324722/
Дата раздрукоўкі: 16.12.2018 03:56
26.08.2009 17:47 Грамадства

За студзень—ліпень 2009 года колькасць насельніцтва Беларусі зменшылася на 12,9 тысячы чалавек

Мінск, 26 жніўня. Колькасць насельніцтва Беларусі за студзень—ліпень 2009 года зменшылася на 12,9 тыс. у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. Як паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт, на 1 жніўня ў краіне пражывалі 9 млн. 662,9 тыс. чалавек.

У Мінску за разгляданы перыяд колькасць насельніцтва павялічылася на 25,1 тыс. чалавек — з 1 млн. 814,5 тыс. да 1 млн. 839,6 тыс. чалавек. У астатніх рэгіёнах краіны гэты паказчык знізіўся. Так, у Гомельскай вобласці на 1 жніўня 2009 года налічвалася 1 млн. 462,6 тыс. жыхароў (на 1 жніўня 2008 года — 1 млн. 466,3 тыс.), у Мінскай — 1 млн. 449,1 тыс. (1 млн. 459,9 тыс.), Брэсцкай — 1 млн. 431,3 тыс. (1 млн. 435,1 тыс.), Віцебскай — 1 млн. 260,9 тыс. (1 млн. 268,8 тыс.), Магілёўскай — 1 млн. 119,1 тыс. (1 млн. 126,4 тыс.), Гродзенскай — 1 млн. 100,3 тыс. (1 млн. 104,8 тыс.).

За сем месяцаў у краіне нарадзілася 63 тыс. 732 дзіцяці (на 2 тыс. 40 больш у параўнанні са студзенем—ліпенем 2008 года), памерлі — 79 тыс. 722 чалавекі (на 834 больш).

У гэты ж перыяд у краіну прыбылі 11 тыс. 282 чалавекі, паехалі — 4 тыс. 256. Міграцыйны прырост склаў 7 тыс. 26 чалавек.

У студзені—ліпені гэтага года ў параўнанні з гэткім жа леташнім перыядам колькасць зарэгістраваных шлюбаў павялічылася на 8,6% (да 39 тыс. 936), колькасць скасавання шлюбаў скарацілася на 5,6% (19 тыс. 633).

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН