Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2009/09/03/326390_326402/
Дата раздрукоўкі: 24.02.2020 20:00
03.09.2009 13:33 Эканоміка

Мінскі завод колавых цягачоў стварае ў сталіцы сумеснае прадпрыемства з кітайскай кампаніяй "Санцзян"

Мінск, 3 верасня. Мінскі завод колавых цягачоў стварае ў сталіцы сумеснае прадпрыемства з кітайскай кампаніяй "Санцзян" .

Як паведаміла Агенцтва дзелавых сувязей, 2 верасня ў Мінску быў падпісаны ўстаноўчы дагавор сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю "Волат-Санцзян" па вытворчасці гідрамеханічных перадач (ГМП). Прадпрыемства па выпуску перспектыўнага мадэльнага рада ГМП засноўваецца вытворчым рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам "Мінскі завод колавых цягачоў" і кітайскай групай кампаній касмічнай прамысловасці "Санцзян".

Статутны фонд складзе 22 млн. 200 тыс. долараў ЗША; 50% унясе МЗКЦ, 50% — "Санцзян".

Вытворчасць будзе заснавана на базе канструктарскіх і тэхналагічных распрацовак МЗКЦ і размесціцца на адной з вытворчых пляцовак прадпрыемства.

Генеральны дырэктар МЗКЦ Генадзь Сінягоўскі паведаміў, што прамыя замежныя інвестыцыі плануецца накіраваць на закупку сучасных высокапрадукцыйных станкоў і абсталявання. Стварэнне сумеснага прадпрыемства ў Мінску з'яўляецца першым крокам у развіцці вытворчасці гідрамеханічных перадач. У будучыні мяркуецца арганізаваць зборачную вытворчасць ГМП на дзейным у Кітаі сумесным прадпрыемстве "Санцзян-Волат", заснаваным у 1997 годзе МЗКЦ і кампаніяй "Санцзян".

Даведка БелаПАН. Мінскі завод колавых цягачоў спецыялізуецца на выпуску дарожных і пазадарожных аўтамабіляў вялікай грузападымальнасці, спецыяльных колавых шасі пад мантаж абсталявання для прадпрыемстваў будаўнічага, нафтагазавага і машынабудаўнічага комплексаў, прычапной тэхнікі. Прадукцыя прадпрыемства шырока прымяняецца ў ваеннай тэхніцы абароннага прызначэння. У 2007 годзе аб'ём выпуску склаў 449 адзінак. Прыкладна 92% прадукцыі МЗКЦ рэалізуе ў Расію.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН