Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2009/09/13/328604_328606/
Дата раздрукоўкі: 17.09.2019 03:39
13.09.2009 14:09 Грамадства, Палітыка

Прадстаўнікі беларускай дэмакратычнай моладзі запрошаны ў якасці назіральнікаў на парламенцкія выбары ў Нарвегіі

Мінск, 13 верасня. Студэнты Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (ЕГУ) і актывісты дэмакратычных грамадскіх арганізацый Беларусі запрошаны ў якасці назіральнікаў на парламенцкія выбары ў Нарвегіі.

Як паведамляе прэс-служба ЕГУ, прадстаўнікі Беларусі акрэдытаваны ў якасці міжнародных назіральнікаў ад Шведскага міжнароднага ліберальнага цэнтра і 14 верасня будуць сачыць за ходам правядзення выбараў у чатырох гарадах — Осла, Трамсё, Транхейме і Бергене. Для маладых людзей з Беларусі таксама прадугледжана грамадска-культурная азнаямленчая праграма.

Місія арганізавана ў рамках міжнароднага праекта па назіранні за выбарамі, які ажыццяўляецца ў партнёрстве чатырма арганізацыямі: Аб'яднаным цэнтрам беларускіх ініцыятыў (JuBIC), Шведскім міжнародным ліберальным цэнтрам (SILC), Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам і Беларускім домам правоў чалавека ў Вільнюсе.

Аналагічныя місіі працавалі ў Нарвегіі (у верасні 2007 года), Грузіі (у маі 2008-га) і Літве (у верасні 2008-га і маі 2009 года).
Таццяна Дарашчонак, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН