Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2009/09/24/331115_331151/
Дата раздрукоўкі: 31.05.2020 10:55
24.09.2009 14:43 Эканоміка

На далейшую тэхнічную мадэрнізацыю Аршанскага льнокамбіната будзе выдзелена прыкладна 120 млрд. рублёў

Мінск, 24 верасня. На далейшую тэхнічную мадэрнізацыю Аршанскага льнокамбіната будзе выдзелена прыкладна 120 млрд. рублёў. Пра гэта, паводле інфармацыі прэс-службы ўрада, заявіў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі 23 верасня падчас рабочай паездкі на РУПТП "Аршанскі льнокамбінат".

Камбінату трэба будзе асвоіць вытворчасць тканін шырынёй 2,2—2,5 м, якія запатрабаваныя на еўрапейскім рынку.  Пакуль тут выпускаюць тканіны шырынёй 1,5 м. Абнаўленне вытворчасці пройдзе на працягу двух-трох гадоў. На гэта будуць выдзелены крэдытныя рэсурсы.

На прадпрыемстве з 2007 года рэалізуецца праграма тэхнічнай мадэрнізацыі. З запускам абноўленай вытворчасці камбінат зможа апрацоўваць каля 26 тыс. тон ільновалакна, а вытворчасць стане рэнтабельнай, упэўнены прэм'ер-міністр.

На дадзеным этапе падыходзяць да завяршэння пуска-наладачныя работы на фабрыцы. Тут устаноўлены лінія катанізацыі лёнавага валакна вытворчасці германскіх і швейцарскіх кампаній, комплекс прадзільнага і прадзільна-падрыхтоўчага абсталявання швейцарскай вытворчасці, а таксама сучаснае ткацкае абсталяванне. Агульны кошт праекта ацэньваецца ў 21,9 млрд. рублёў. Яго рэалізацыя дазволіць выпускаць высоканумарныя лёнавыя пражы з кароткага валакна, якія на 15% таннейшыя за аналагічныя пражы з доўгага валакна. Паводле прагнозаў, гадавы аб'ём перапрацоўкі на абноўленай фабрыцы складзе 5,3 тыс. т ільновалакна, а таксама магчымая вытворчасць 0,7 млн. пагонных метраў тканін. Упершыню прадпрыемства зможа выпускаць брызентавыя і джынсавыя тканіны з ільновалакна. Як чакаецца, эканамічны эфект ад асваення новых відаў прадукцыі складзе 2 млрд. рублёў у год.

Аршанскі льнокамбінат заснаваны ў 1930 годзе. У склад прадпрыемства ўваходзяць фабрыка нумар 1, фабрыка нумар 2, фабрыка нумар 3, аддзелачная фабрыка. На прадпрыемстве працуюць прыкладна 6 тыс. чалавек. За восем месяцаў гэтага года тэмп росту аб'ёмаў вытворчасці да аналагічнага леташняга перыяду склаў 82,6%, рэнтабельнасць вытворчасці — мінус 5,1%.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239