Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2009/10/05/333699_333700/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2018 09:24
05.10.2009 17:17 Культура

Гран-пры фестывалю "Тэатральны куфар — 2009" атрымаў спектакль тэатра БДУ

Мінск, 5 кастрычніка. Гран-пры VI Міжнароднага фестывалю студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар" атрымаў спектакль "Зімы не будзе" тэатра "На балконе" Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Пераможца фестывалю вызначаецца шляхам галасавання гледачоў. Узнагароды ў іншых намінацыях прысуджае міжнароднае журы. Як паведамляе прэс-служба БДУ, прыза за лепшую жаночую ролю ўдастоена Джэсіка Харыет Бэйлі за работу ў спектаклі "Шкада, што яна блудніца" незалежнай тэатральнай кампаніі UWE Брыстольскага універсітэта (Вялікабрытанія). Яе калега па гэтай пастаноўцы Вікторыя Эмілі Обры-Рыс атрымала прыз за лепшую жаночую ролю другога плана.

Прыз за лепшую мужчынскую ролю ўручаны Яўгену Фомчанкаву (спектакль "Салдацікі", незалежны тэатр-студыя "Люстэрка", Мінск); за лепшую рэжысуру — Уладзіміру Цвеічу (спектакль "Урок" акадэмічнага тэатра Branko Krsmanovic Бялградскага універсітэта, Сербія); за лепшую сцэнаграфію — Расе Крысчыўнайтэ (спектакль "Цень" тэатра-студыі Вільнюскага тэхнічнага універсітэта "Палепе"). Работа ў спектаклі "Цень" Арнаса Пяткевічуса ўдастоена прыза за лепшую мужчынскую ролю другога плана.

Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар", арганізатарам якога ў шосты раз выступіў Беларускі дзяржаўны універсітэт, завяршыў сваю працу 4 кастрычніка. У яго праграму ўвайшлі 22 пастаноўкі тэатральных калектываў з Беларусі, Расіі, Англіі, Бельгіі, Латвіі, Мексікі, Сербіі, Германіі, Ірана, Польшчы, Літвы, Турцыі, Эстоніі, Славеніі.

Таццяна Дарашчонак, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН