Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2009/10/23/338046_338047/
Дата раздрукоўкі: 12.12.2018 21:43
23.10.2009 15:24 Спорт

Андрэй Гусаў стаў другім трэнерам хакейнага клуба "Дынама" (Мінск)

Мінск, 23 кастрычніка. Галоўны трэнер салігорскага "Шахцёра" Андрэй Гусаў стаў другім трэнерам мінскага "Дынама", паведамляе сайт сталічнага хакейнага клуба.

Гусаў будзе дапамагаць Аляксандру Андрыеўскаму, які 21 кастрычніка змяніў Глена Хэнлана на пасадзе галоўнага трэнера "Дынама". Імя новага галоўнага трэнера "Шахцёра", які з'яўляецца фарм-клубам "Дынама", будзе названа "найбліжэйшым часам".

22 кастрычніка на матчы з новакузнецкім "Металургам" (2:4) Андрыеўскаму дапамагаў асістэнт Гусава Павел Перапёхін.

У трэнерскім штабе "Дынама" засталіся відэааператар Вячаслаў Гусаў, трэнер варатароў Мікаэль Ленер і трэнер па фізпадрыхтоўцы Гарнет Браўн.

У 2008 годзе Андрэй Гусаў прывёў мінскі "Керамін" да звання чэмпіёна Беларусі.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН