Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2009/11/12/eu_342753_342754/
Дата раздрукоўкі: 19.07.2019 04:43
12.11.2009 22:26 Грамадства, Беларусь — Eўрасаюз

Акрэдытацыя "Еўрарадыё" выдадзена на адзін год

Мінск, 12 лістапада. Акрэдытацыя "Еўрарадыё" ў Беларусі выдадзена на адзін год. Гэта вынікае з пастановы Савета міністраў ад 11 лістапада № 1463. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

Саўмін пастанавіў "адкрыць у Рэспубліцы Беларусь карэспандэнцкі пункт таварыства з абмежаванай адказнасцю "Еўрапейскае радыё для Беларусі" (Рэспубліка Польшча) з выдачай пасведчання аб адкрыцці карэспандэнцкага пункта тэрмінам дзеяння адзін год".

12 лістапада ў інтэрв'ю БелаПАН старшыня праўлення "Еўрарадыё" Дзмітрый Новікаў выказаў меркаванне, што "гэта жэст беларускага боку па выкананні нейкіх дамоўленасцей у перамовах з ЕС".

Новікаў зазначыў, што раней "Еўрарадыё" спрабавала акрэдытаваць уласнага карэспандэнта для працы ў Беларусі. "Журналіст сам падаваў дакументы ў МЗС, але яму было адмоўлена з прычыны таго, што ён нібыта раней ужо працаваў на "Еўрарадыё" без акрэдытацыі. Хаця спецыяльна заяўку падаваў чалавек, які на нас дагэтуль не працаваў", — зазначыў Новікаў.

У пачатку лета 2009 года ў МЗС быў накіраваны пакет дакументаў на акрэдытацыю карпункта "Еўрарадыё" ў Беларусі.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН