Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2009/11/13/eu_eu_342881_342892/
Дата раздрукоўкі: 19.10.2019 15:35
13.11.2009 15:11 Палітыка, Грамадства, Беларусь — Eўрасаюз

Пасол Швецыі Стэфан Эрыксан спадзяецца, што Грамадска-кансультацыйны савет знойдзе эфектыўныя формы для прадаўжэння работы

Мінск, 13 лістапада. Стэфан Эрыксан — пасол Швецыі, якая старшынствуе ў Еўрасаюзе, — выказаў надзею, што Грамадска-кансультацыйны савет пры Адміністрацыі прэзідэнта (ГКС) у ходзе кансультацый знойдзе эфектыўныя формы для працягу работы. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю БелаПАН, каментуючы рашэнне аб прыпыненні дзейнасці ГКС.

Як паведамлялася раней, 12 лістапада кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей, кіраўнік ГКС, заявіў аб рашэнні "ўзяць тайм-аўт" у рабоце савета "з улікам выступленняў, што з'явіліся ў СМІ, асобных апазіцыйных дзеячаў, сярод якіх ёсць і члены ГКС, што нібыта ён з'яўляецца "бутафорскай" і "дэклараванай структурай".

Паводле слоў Эрыксана, можна зразумець кіраўніка адміністрацыі, які рэзка адрэагаваў на крытыку. "З іншага боку, неабходна таксама разумець, якія надзеі ўскладаліся на савет і чым выклікана крытыка", — адзначыў дыпламат. Ён сказаў, што "для шэрагу людзей савет пакуль не апраўдаў надзей і гэта іх права выказваць сваё меркаванне і крытыкаваць".

Між тым пасол Швецыі заклікаў "не рабіць далёкасяжных высноў" і нагадаў, што работа Грамадска-кансультацыйнага савета прыпынена, а не спынена. "Савет — гэта пачатак самага галоўнага, унутранага дыялогу, які так патрэбны. Спадзяюся, што формы работы, якія будуць знойдзены, будуць яшчэ лепш і эфектыўней, чым раней", — сказаў Эрыксан.

Марына Рахлей, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН