Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2009/12/04/347798_347805/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2018 10:17
04.12.2009 16:58 Палітыка, Эканоміка

Біяграфія новага міністра эканомікі Беларусі Мікалая Снапкова

Мінск, 4 снежня. Новым міністрам эканомікі Беларусі ўказам кіраўніка дзяржавы прызначаны Мікалай Снапкоў, былы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Са снежня 2003 года Міністэрства эканомікі ўзначальваў Мікалай Зайчанка.

Снапкоў Мікалай Генадзевіч нарадзіўся ў 1969 годзе ў Магілёве. У 1991 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 2001 годзе — Акадэмію кіравання пры прэзідэнце.

Пачаў працоўную дзейнасць у 1986 годзе рабочым рамонтнай майстэрні саўгаса "Трасціно" Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці. Пасля заканчэння ў 1990 годзе Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі працаваў эканамістам племзавода "Леніна" Горацкага раёна Магілёўскай вобласці, затым — эканамістам Гродзенскай кантрольна-выпрабавальнай станцыі па свінагадоўлі, старшым эканамістам ЭВСА "Пісараўшчына" Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

З 1992 па 1994 гады Мікалай Снапкоў працаваў бухгалтарам Дрыбінскага раённага ВА ЖКГ Магілёўскай вобласці. З 1994 па 1996 гады — эканаміст, галоўны эканаміст крэдытнага аддзела, намеснік кіраўніка Дрыбінскага аддзялення "Белаграпрамбанка". З 1996 па 2000 гады — намеснік старшыні па пытаннях эканомікі, рыначных адносінаў і прыватызацыі Горацкага райвыканкама. З 2000 па 2007 гады — начальнік фінансавага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама. З 2007 года працаваў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

9 студзеня 2009 года быў прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН