15.02.2010 12:27 Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз, Грамадства
Затрыманы кіраўнікі неафіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі (дапоўнена)

Мінск, 15 лютага. Раніцай 15 лютага затрымана кіраўніцтва неафіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі (СПБ) на чале з Анжалікай Борыс. Як паведаміў БелаПАН старшыня галоўнага савета арганізацыі Анджэй Пачобут, затрыманы як мінімум 13 актывістаў арганізацыі.
Паводле інфармацыі Пачобута, Анжаліку Борыс затрымалі ў Івянцы (Валожынскі раён Мінскай вобласці). Яе пасадзілі ў машыну і павезлі ў невядомым напрамку. У Гродне затрыманы прэс-сакратар арганізацыі Ігар Банцар і актывіст Мечыслаў Яскевіч. Паводле звестак Пачобута, зараз над імі праходзіць суд. Іх абвінавачваюць у арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу ў абласным цэнтры 10 лютага.
Пачобут таксама затрыманы. "Машыну, у якой я ехаў у Валожын, на выездзе з Гродна спынілі супрацоўнікі міліцыі, — сказаў ён. — Я выйшаў з машыны і стаў лавіць спадарожную, аднак да мяне падышлі супрацоўнікі міліцыі і заявілі, што я падобны на чалавека, які падазраецца ў разбойных нападах. Мяне затрымалі і цяпер вязуць ва УУС Ленінскага раёна Гродна".
Паводле слоў Пачобута, міліцыя затрымала актывістаў СПБ, якія накіроўваліся ў Валожын, каб падтрымаць Тэрэсу Собаль — дырэктара Дома польскага ў Івянцы. На 15 лютага Собаль выклікана ў суд Валожынскага раёна, ёй інкрымінуюць незаконны захоп Дома польскага. Пачобут павінен выступаць у судзе ў якасці сведкі.
Нагадаем, супрацьстаянне ўнутры СПБ абвастрылася ў сувязі з канфліктам вакол Дома польскага ў Івянцы (Валожынскі раён, Мінская вобласць). Яго не могуць падзяліць два крылы Саюза палякаў на Беларусі — афіцыйнае і незарэгістраванае. Кожны з бакоў сцвярджае, што мае права на ўласнасць.
8 лютага судовыя выканаўцы зрабілі вопіс маёмасці Дома польскага, выгнаўшы з будынка актывістаў неафіцыйнага СПБ. Кіраўніцтва арганізацыі расцаніла гэта як "захоп" і звярнулася па падтрымку да польскіх уладаў.
Сітуацыя ў Івянцы стала прычынай дыпламатычнага скандалу. На мінулым тыдні пасол Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак быў выкліканы ў польскае МЗС, дзе яму выказалі занепакоенасць дзеяннямі беларускіх праваахоўных органаў у дачыненні да Дома польскага. У сваю чаргу пасол Польшчы ў Беларусі Хенрык Літвін быў на два дні адкліканы для кансультацый у Варшаву.
11—12 лютага кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў наведаў з візітам Польшчу, нягледзячы на тое што польская апазіцыя патрабавала ад уладаў адмяніць візіт у сувязі з канфліктам вакол СПБ.
Пасля заканчэння сустрэчы з Мартынавым кіраўнік МЗС Польшчы Радослаў Сікорскі заявіў: "Збліжэнне Еўрасаюза з Беларуссю рэалізуецца як палітыка ўмоў і залежыць ад ступені павагі правоў нацыянальных меншасцей і правоў чалавека ў Беларусі". Ён выказаў надзею на тое, што "сітуацыя з польскай дыяспарай у Беларусі наладзіцца".
У сваю чаргу Мартынаў адзначыў, што беларускія ўлады "не праводзяць рэпрэсій у дачыненні да польскай меншасці". Ён падкрэсліў, што палякі ў Беларусі з`яўляюцца "неад`емнай часткай грамадства і павінны выконваць беларускія законы". Пры гэтым кіраўнік МЗС канстатаваў "адсутнасць паразумення паміж дзвюма групамі ўнутры польскай дыяспары". "Беларускія ўлады не хочуць умешвацца. Абедзве групы павінны дамовіцца самі", — заявіў Мартынаў.
На гэтым тыдні павінна адбыцца сустрэча Анжалікі Борыс з кіраўніцтвам Польшчы. Наведаць Варшаву яе запрасіў прэзідэнт Лех Качыньскі.