Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2010/03/02/by_media_naturmort/
Дата раздрукоўкі: 16.01.2019 17:59
02.03.2010 21:10 Фота

У Мінску адкрылася міжнародная выстава нацюрморта "Ціхае жыццё", прысвечаная 200-годдзю Івана Хруцкага

    Паглядзець Паглядзець
2 сакавіка ў галерэі "Ракурс" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё выставы нацюрморта "Ціхае жыццё", прысвечанай 200-годдзю з дня нараджэння Івана Хруцкага.

Гэты вядомы беларускі мастак XIX стагоддзя быў выбітным майстрам нацюрморта. Жывапісныя кампазіцыі Хруцкага карысталіся велізарнай папулярнасцю, што выклікала мноства паслядоўнікаў мастака і, адпаведна, дало імпульс развіццю жанру.

На выставе "Ціхае жыццё" дэманструюцца работы прыкладна 60 мастакоў з Беларусі, Расіі, Украіны, Сербіі, Арменіі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, Латвіі, Польшчы, Францыі. Гэта жывапіс, графіка, фота, кераміка, батык.

Як зазначыў на цырымоніі адкрыцця загадчык галерэйна-выставачным аддзелам Нацыянальнай бібліятэкі мастак Фёдар Ястраб, многія лічаць, што ў XXI стагоддзі жанр нацюрморта страціў актуальнасць. "Гэтым праектам мы хацелі сказаць, што гэта не зусім так. Не трэба спяшацца, трэба ціха пражыць жыццё разам з прыродай — у гэтым сэнс нашага праекта".

Выстава будзе працаваць да 15 красавіка.

На здымках:

2 — (справа налева) дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі і пасол Украіны ў Беларусі Ігар Ліхавы;
3 — Фёдар Ястраб;
4 — маладыя наведвальнікі выставы са здзіўленнем даведаліся, што адзін з нацюрмортаў Хруцкага ўвекавечаны на купюры вартасцю адна тысяча рублёў.
Фота Васіля Сямашкі, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН