Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2010/04/24/by_media_lycali/
Дата раздрукоўкі: 24.01.2020 17:13
24.04.2010 17:25 Фота

У "Сілічах" праходзіць фестываль рыцарскай культуры "Грунвальд-фэст"

    Паглядзець Паглядзець

24 красавіка ў гарналыжным цэнтры "Сілічы" (Мінскі раён) фонд "Краіна замкаў" і ваенна-гістарычны клуб "Карона Захаду" праводзіць фестываль рыцарскай культуры "Грунвальд-фэст", прысвечаны 600-годдзю перамогі над крыжакамі пад Грунвальдам.

У праграме свята — масавыя рыцарскія баталіі, турніры, спаборніцтвы лучнікаў, майстар-класы па сярэднявечных танцах і рамёствах (каванне, ткацтва, чаканка, ганчарнае мастацтва), конкурсы гістарычнага касцюма і даспехаў, выступленні фолк- і рок-калектываў, забавы.

На свежым паветры прапанавана разнастайнае меню, ад традыцыйных дранікаў да парася на ражне. Кульмінацыяй фестывалю вечарам стане штурм замка крыжакоў, сярэднявечная дыскатэка і фаер-шоу.

Фота Васіля Сямашкі, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН