Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2010/05/09/by_media_moda/
Дата раздрукоўкі: 16.12.2018 05:32
09.05.2010 16:40 Відэа, Грамадства

Дызайнер Саша Варламаў: Беларускія калекцыі абсалютна спакойна могуць быць паказаны ў Мілане, Парыжы

Вечарам 8 мая ў сталічным Палацы спорту прайшоў гала-паказ, які завяршыў XIX Міжнародны фестываль "Млын моды". Адбыўся паказ лепшых калекцый, створаных беларускімі аўтарамі, гасцявых калекцый з Парыжа, Лондана, Берліна, Прагі, Стакгольма, Масквы, Іванава, а таксама цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.

Быў прэзентаваны спецыяльны праект Цэнтра маладзёжнай моды БДУ "Сапраўднае дэфіле" з удзелам персон сталічных тэатраў, тэлебачання, спорту. Аўтарамі праекта выступілі Саша Варламаў і Святлана Гнядзёнак.

Як паведаміў БелаПАН ідэйны натхняльнік праекта фестывалю Саша Варламаў, "Млын моды — 2010" — прынцыпова іншы: новая канцэпцыя, новыя дызайнеры, іншая эстэтыка. "Структура, схема, магчыма, засталася тая ж — вывераная, прафесійная, — падзяліўся ён, — а вось уся рознакаляровасць, разнастайнасць прапанаваных форм, сілуэтаў, фантазій непаўторная. 207 новых калекцый, практычна ўся Еўропа, Расія ў нас у гасцях".

На пытанне, ці магчыма стварэнне ў Беларусі брэндаў сусветнага ўзроўню, дызайнер адказаў: "Такіх брэндаў, як "Версачэ", "Армані" і да т.п., у Беларусі няма. Напэўна, і не можа быць, таму што наш рынак значна адрозніваецца ад еўрапейскага. Але ў нас ёсць шмат маладых, вельмі цікавых дызайнераў, у якіх нямала замоў, да якіх людзі прыходзяць шыць адзенне. Гэта, магчыма, і важнейшае, чым проста пайсці ў краму і купіць адзенне нейкага вядомага брэнду. Таму казаць пра тое, што ў Беларусі дрэнна з модай, не даводзіцца. Вельмі добра, што мы паказваем новых маладых дызайнераў, якія ўмеюць рабіць моду. Паводле ацэнак еўрапейцаў, нашы калекцыі абсалютна спакойна могуць быць паказаны ў Мілане, Парыжы. Зрэшты, гэта не адкрыццё, мы даўно ведалі, што мы — сапраўдныя".

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН