Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2010/06/09/by_media_shoko/
Дата раздрукоўкі: 16.06.2021 17:11
09.06.2010 12:43 Фота

Паспяховая экспартная дзейнасць "Камунаркі" забяспечваецца высокай якасцю прадукцыі, упэўнена дырэктар прадпрыемства

    Паглядзець Паглядзець

СААТ "Камунарка" штогод выпускае прыкладна 10—15 новых гатункаў цукерак. У 2010 годзе запланаваны выпуск не менш як 15 навінак, дзевяць з якіх ужо пачалі вырабляцца. У іх ліку — цукровыя прысмакі "Гранд монтэ", "Гранд б'янка", "Гранд класік", мяккія труфелі. Да канца года плануецца асвоіць вытворчасць белага шакаладу.

На "Камунарцы" таксама дапрацоўваюць рэцэптуры тых цукерак, якія раней ужо выпускаліся на беларускім рынку. Так, пасля дапрацоўкі рэцэптур батончыкаў "Чыпаліна" і "Бураціна" створаны падобныя, але новыя прадукты — "Батончык "Камунарка" малочны" і "Батончык "Камунарка" шакаладны". 

У той жа час, паводле слоў гендырэктара прадпрыемства Наталлі Кот, з вытворчасці штогод здымаюцца цукеркі, не запатрабаваныя спажыўцом. Аднак такіх мала, падкрэсліла яна.

Самымі папулярнымі на ўнутраным рынку, зазначыла гендырэктар, застаюцца такія добра вядомыя цукеркі, як "Сталічныя" (штомесяц іх прадаецца каля 50 тон), "Алёнка", "Мінчанка", "Суфле", шакаладныя цукеркі, расфасаваныя ў каробкі.

Як паведаміла Наталля Кот, у 2009 годзе было экспартавана 15% ад вырабленых 20 тыс. тон цукерак "Камунаркі". Пры гэтым даходы ад экспарту штогод растуць. Так, у першым квартале 2010 года экспартныя даходы ўзраслі на 77% да аналагічнага леташняга перыяду.

Генеральны дырэктар падкрэсліла, што паспяховая экспартная дзейнасць забяспечваецца высокай якасцю прадукцыі. "Мы знаходзімся на ўзроўні еўрапейскіх стандартаў, сістэма якасці ў нас сусветнага ўзроўню", — сказала Кот. "Камунарка" штогод дэманструе прадукцыю на міжнародных выставах прадуктаў харчавання і кандытарскіх вырабаў, у тым ліку ў Кёльне (Германія) і Чыкага (ЗША).

Фота Васіля Сямашкі, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239