Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2010/06/13/by_media_soloviev/
Дата раздрукоўкі: 12.12.2018 21:31
13.06.2010 14:24 Фота

Фотафакт: Віцебскі мастак-авангардыст Аляксандр Салаўёў перадаў у дар гарадскому музею 35 сваіх работ

Найстарэйшы віцебскі мастак-авангардыст Аляксандр Салаўёў перадаў у дар мастацкаму музею горада калекцыю сваіх работ. Яна ўключае 35 твораў — эскізы дэкарацый да спектакляў драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, маляўнічыя палотны. Работы майстра можна ўбачыць на выставе "Тэатр аднаго мастака", якая працуе ў музеі.

Аляксандр Салаўёў нарадзіўся ў 1926 годзе. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, член Саюза мастакоў Беларусі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В.Мухінай. У Віцебску жыве з 1962 года. Салаўёў — першы віцебскі мастак-авангардыст. З 1965 па 1995 год працаваў галоўным мастаком Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Выставы майстра праходзілі ў Беларусі, Расіі, краінах Прыбалтыкі, Аўстраліі, Германіі, Францыі.

Фота Сяргея Серабро, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН