Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2010/07/01/by_media_sharapova_press/
Дата раздрукоўкі: 12.12.2018 21:31
01.07.2010 16:24 Фота

Вядомая тэнісістка Марыя Шарапава пасадзіла ў Гомелі тую і правяла майстар-клас для юных спартсменаў

    Паглядзець Паглядзець

30 чэрвеня —1 ліпеня зорка сусветнага тэніса Марыя Шарапава ажыццяўляе паездку ў Гомельскую вобласць.

30 чэрвеня спартсменка наведала Чачэрскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці, дзе рэалізуецца падтрыманы яе фондам праект "Экалогія душы", і раённы гісторыка-этнаграфічны музей.

1 ліпеня Марыя пабывала ў Гомельскім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву, дзе пасадзіла дрэва і правяла майстар-клас па тэнісе для юных спартсменаў. Спартсменка сустрэлася таксама ў Гомелі са стыпендыятамі свайго фонду, якія вывучаюць мастацтва ў БДУ і Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, а таксама дала прэс-канферэнцыю ў гомельскім палацы Румянцавых-Паскевічаў. На ёй было заяўлена, што Фонд Марыі Шарапавай выдзяляе 250 тысяч долараў на рэалізацыю новых ініцыятыў для вырашэння постчарнобыльскіх праблем у Расіі, ва Украіне і ў Беларусі.

Шарапава, паведаміла, што, хутчэй за ўсё, гэтыя грошы будуць накіраваныя на праекты па развіцці спорту для дзяцей, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС. "Калі раней мы накіроўвалі сродкі на рэалізацыю праектаў у забруджаных рэгіёнах у сферы экалогіі і адукацыі, то зараз накіруем на спорт. Вельмі важна, каб дзеці праяўлялі фізічную актыўнасць. Неабавязкова гэта будзе тэніс, можа быць, хакей або фігурнае катанне", — зазначыла Шарапава.

Паслом добрай волі ПРААН Марыя Шарапава стала ў 2007 годзе. Яе роля заключаецца ў садзейнічанні дасягненню мэтаў развіцця тысячагоддзя з акцэнтам на актывізацыю аднаўлення тэрыторый, што пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

На здымку:
1 — Марыя Шарапава падчас прэс-канферэнцыі;
2 — гамяльчане спяшаюцца ўзяць аўтографы ў зоркі тэніса;
6 — цяпер каля Гомельскага цэнтра алімпійскага рэзерву будзе расці туя Марыі Шарапавай;
9 — не устаяў ад спакусы выйсці на корт з зоркай прадстаўнік ААН/ПРААН у Беларусі Антоніус Брук.

Фота БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН