03.07.2010 15:00 Палітыка, Эканоміка
Аляксандр Лукашэнка: Беларусь ратыфікавала Мытны кодэкс Мытнага саюза
Мінск, 3 ліпеня. Беларусь ратыфікавала Мытны кодэкс Мытнага саюза. Аб гэтым заявіў 3 ліпеня журналістам прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
Нагадаем, рашэнне аб фарміраванні Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі было прынята ў лістападзе 2009 года ў Мінску прэзідэнтамі трох краін. Расія і Казахстан ратыфікавалі Мытны кодэкс МС.
Як паведамляў БелаПАН, паводле неафіцыйнай інфармацыі, 30 чэрвеня кодэкс ратыфікаваў і беларускі парламент, аднак гэта было зроблена на закрытым пасяджэнні. Афіцыйныя прадстаўнікі гэтыя звесткі не пацвярджалі, але і не абвяргалі.
4—5 ліпеня ў Астане пройдзе саміт Еўразійскай эканамічнай супольнасці (ЕўрАзЭС), у рамках якога плануецца завяршыць фарміраванне Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі.
Свой удзел у МС Мінск увязвае з адменай Расіяй пошліны на нафтапрадукты, што ўвозяцца ў Беларусь . Як заявіў журналістам 30 чэрвеня першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, калі Расія адменіць пошліны на нафтапрадукты, Беларусь гатова "сёння ж" падпісаць пагадненне аб Мытным кодэксе. "Калі не, то ў нас ёсць рэзервы, пачакаем, — дадаў ён. — 4—5 ліпеня вы атрымаеце адказы на ўсе свае пытанні".