Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2010/07/31/402076_402077/
Дата раздрукоўкі: 13.11.2019 02:47
31.07.2010 14:49 Эканоміка

Алейнатлушчавыя прадпрыемствы Беларусі распрацоўваюць рэцэптуры маргарынаў і спрэдаў у адпаведнасці з новымі стандартамі

Мінск, 31 ліпеня. Беларускія прадпрыемствы (ААТ "Мінскі маргарынавы завод", ААТ "Гомельскі тлушчавы камбінат", НП ТАА "Прадукты харчавання" і інш.) ажыццяўляюць распрацоўку рэцэптур паводле новага стандарту.

Як паведаміла прэс-служба Дзяржстандарта, з ліпеня 2010 года дзейнічае новы дзяржаўны стандарт СТБ 2016-2009 "Прадукты алейнатлушчавыя харчовыя. Маргарыны і спрэды. Агульныя тэхнічныя ўмовы". Стандарт распаўсюджваецца на харчовыя алейнатлушчавыя прадукты — маргарыны і спрэды, прызначаныя для непасрэднага ўжывання ў ежы, выкарыстання ў кулінарыі, грамадскім харчаванні, а таксама ў розных галінах харчовай прамысловасці, і ўстанаўлівае адзіныя патрабаванні да названай прадукцыі. 

У прыватнасці, маргарын і спрэд з'яўляюцца эмульсійнымі тлушчавымі прадуктамі з масавай доляй агульнага тлушчу не менш за 20%. Маргарыны ў асноўным выкарыстоўваюцца ў кулінарыі, хлебапякарнай, кандытарскай прамысловасці і г.д. Спрэды — бутэрбродны прадукт, прызначаны для непасрэднага ўжывання ў ежы.

Маргарын складаецца з натуральных і (ці) мадыфікаваных раслінных алеяў, з уводам ці без уводу жывёльных тлушчаў, тлушчаў рыб і марскіх млекакормячых, вады з дабаўленнем ці без дабаўлення малака і (ці) прадуктаў яго перапрацоўкі, харчовых дабавак, вітамінаў і іншых інгрэдыентаў. У залежнасці ад кансістэнцыі яны падраздзяляюцца на цвёрдыя, мяккія і вадкія. Па прыкмеце прызначэння маргарыны класіфікуюцца па марках.

Спрэд вырабляецца з малочнага тлушчу і (ці) смятанкі, і (ці) сметанковага масла і натуральных і (ці) мадыфікаваных раслінных алеяў ці толькі з натуральных і (ці) мадыфікаваных раслінных алеяў з дабаўленнем ці без дабаўлення малака і (ці) прадуктаў яго перапрацоўкі, харчовых дабавак, вітамінаў і іншых інгрэдыентаў, якія ўтрымліваюць не больш за 8% масавай долі трансізамераў тлушчавых кіслот у тлушчы, вылучаным з прадукту. Класіфікацыя спрэдаў залежыць ад утрымання малочнага тлушчу ў прадукце: ад 50% да 85% — сметанкова-раслінныя, ад 15% да 50% — раслінна-сметанковыя, не больш за 15% ці без дабаўлення малочнага тлушчу — раслінна-тлушчавыя.

Сыравіна, якая прымяняецца для вырабу маргарынаў і спрэдаў, павінна мець дазвол на прымяненне ад Міністэрства аховы здароўя.

Стандарт гарманізаваны з міжнародным стандартам Codex Stan 256-2007 і стандартамі Расійскай Федэрацыі.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН