Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2010/09/01/407935_407937/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2018 10:14
01.09.2010 20:23 Грамадства

Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў прэзідэнта кампаніі "ЛУКОЙЛ" Вагіта Алекперава ордэнам Дружбы народаў

Мінск, 1 верасня. Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў прэзідэнта ААТ "Нафтавая кампанія "ЛУКОЙЛ" Вагіта Алекперава ордэнам Дружбы народаў. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 1 верасня.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, такой узнагароды Вагіт Алекпераў удастоены за значны ўклад у развіццё беларуска-расійскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і садзейнічанне інтэграцыйным працэсам.

Даведка БелаПАН. На беларускім рынку нафтавая кампанія "ЛУКОЙЛ" працуе з 1992 года. Інтарэсы кампаніі тут прадстаўляе даччынае прадпрыемства "ЛУКОЙЛ-Беларусь".

Прадпрыемствам ажыццяўляюцца наступныя віды дзейнасці: пастаўка сырой нафты; перапрацоўка нафты на давальніцкіх умовах на беларускіх НПЗ; экспарт нафтапрадуктаў; аптовая і рознічная рэалізацыя нафтапрадуктаў, прадуктаў нафтахіміі і звадкаванага газу на ўнутраным рынку Беларусі; аптовы і рознічны гандаль наліўнымі і фасаванымі масламі маркі "ЛУКОЙЛ" і TEBOIL (Фінляндыя) праз нафтабазы, заправачныя станцыі і дылерскую сетку, а таксама аптовы гандаль наліўнымі масламі маркі "ЛУКОЙЛ"; эксплуатацыя ўласнай сеткі нафтабаз, АЗС і спецыяльнага аўтатранспарту.

З часу свайго заснавання прадпрыемствам "ЛУКОЙЛ-Беларусь" пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю рознічная сетка збыту ў складзе 80 АЗС, пяць нафтабаз агульным аб'ёмам захоўвання каля 20 тыс. кубаметраў, тры газанапаўняльныя станцыі агульным аб'ёмам захоўвання 4.000 кубаметраў. Створана больш як 1.600 працоўных месцаў.

Агульны аб'ём інвестыцый на пачатак 2010 года склаў 120,3 млн. долараў ЗША.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН