Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2010/09/04/by_media_football_ph/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2018 09:56
04.09.2010 15:16 Фота

Зборную Беларусі па футболе сустрэлі ў аэрапорце Мінск-2 хлебам-соллю

    Паглядзець Паглядзець
4 верасня ў аэрапорце Мінск-2 сустракалі беларускую футбольную зборную, якая атрымала перамогу ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы 2012 года над зборнай Францыі з лікам 1:0.

Гульня прайшла 3 верасня ў парыжскім прыгарадзе Сен-Дэні на "Стад дэ Франс". Адзіны мяч на 86-й хвіліне забіў нападаючы мінскага "Дынама" Сяргей Кісляк пасля паса Вячаслава Глеба.

У аэрапорце футбалістаў сустракала кіраўніцтва федэрацыі футбола, сваякі, юныя спартсмены, балельшчыкі, прадстаўнікі прэсы.

Склад беларускай зборнай: Жаўноў (капітан), Кульчый, Мартыновіч, Юрэвіч, Цігараў, Амельянчук, В.Глеб (Пуціла, 89), А.Глеб, Радзівонаў (Карніленка, 85), Кутузаў (Кісляк, 75), Шытаў. Папярэджанні атрымалі Цігараў (14) і Радзівонаў (49).

7 верасня Беларусь сустрэнецца ў Мінску з Румыніяй, Албанія прыме Люксембург, а Боснія і Герцагавіна — Францыю.
Фота Васіля Сямашкі, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН