Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2010/09/13/eu_eu_410512_410526/
Дата раздрукоўкі: 29.09.2020 17:44
13.09.2010 17:53 Эканоміка, Беларусь — Eўрасаюз

Беларусь на паўгода абмяжоўвае экспарт рапсавага алею ў Еўрасаюз

Мінск, 13 верасня. Беларусь на паўгода ўводзіць абмежаванні на экспарт рапсавага алею ў Еўрасаюз.

Як паведаміў на прэс-канферэнцыі 13 верасня ў Мінску старшыня канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Іван Данчанка, такое рашэнне прынята ў сувязі з тым, што "сёлета назіраецца невялікі дэфіцыт насення рапсу — прыкладна 30 тысяч тон". Раней Беларусь экспартавала ў краіны Еўропы, у тым ліку краіны Балтыі, да 50 тыс. тон алею.

Старшыня канцэрна адзначыў, што ў Беларусі рапсавы алей выпускаецца не толькі для харчовых мэт, але і для вырабу біяпаліва. "Вырошчваючы насенне рапсу, сяляне забяспечваюць энергетычную бяспеку краіны, зніжаючы залежнасць ад імпарту", — лічыць Данчанка.

Разам з тым ён падкрэсліў, што прадпрыемствы канцэрна "Белнафтахім" маюць магчымасць цалкам забяспечваць патрэбнасці рынку ў біядызельным паліве і "ствараюць магутны экспартны патэнцыял". Паводле слоў Данчанкі, Беларусь цяпер будзе ў поўным аб'ёме перапрацоўваць рапсавы алей для вытворчасці біяпаліва.

Як растлумачылі БелаПАН у прэс-службе канцэрна "Белдзяржхарчпрам", у найбліжэйшыя два-тры месяцы экспарт рапсавага алею будзе наогул спынены. У далейшым будзе разглядацца пытанне экспарту ў абмежаванай колькасці ў залежнасці ад заявак вытворцаў.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239