Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2010/09/20/412118_412130/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2018 09:18
20.09.2010 14:28 Эканоміка

Сейсмаразведчыкі венесуэльска-беларускага прадпрыемства пачалі работы на новай плошчы па методыцы 3D

Гомель, 20 верасня. Спецыялісты венесуэльска-беларускага СП "Сісміка БелаВенесалана" пачалі тапографа-геафізічныя даследаванні на аб'екце "ПетраСедэньа" ў цэнтральнай частцы Венесуэлы.

Як паведамляе прэс-цэнтр вытворчага аб'яднання "Беларуснафта", гэта першы этап сейсмаразведачных работ, якія праводзяцца па методыцы 3D. У актыве "Сісміка БелаВенесалана" ўжо два абследаваныя аб'екты — Баяка і Мантэкаль.

Сумеснае прадпрыемства па сейсмаразведачных работах "Сісміка БелаВенесалана" было створана ў 2007 годзе. "Беларуснафта" і Нацыянальная нафтавая кампанія Венесуэлы супрацоўнічаюць па трох асноўных кірунках: здабычы нафты, сейсмаразведцы і пастаўцы вібрацыйных крыніц сейсмічных сігналаў.

ААТ "Сейсматэхніка", якое ўваходзіць ў структуру вытворчага аб'яднання "Беларуснафта", пастаўляе ў Венесуэлу вібрацыйныя крыніцы сейсмічных сігналаў, а таксама плануе да канца года паставіць два новыя пад'ёмныя агрэгаты для працы на нафтавых радовішчах. Устаноўка прызначана для асваення і рамонту нафтавых і газавых свідравін.
Алена Германовіч, БелаПАН

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН