Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2010/11/03/423606_423615/
Дата раздрукоўкі: 23.02.2019 11:36
03.11.2010 13:20 Грамадства

Крымінальная справа па факце выбуху на заводзе "Пінскдрэў-ДСП" перададзена ў Генпракуратуру

Мінск, 3 лістапада. Генеральная пракуратура Беларусі прыняла да вытворчасці крымінальную справу па факце выбуху на заводзе "Пінскдрэў-ДСП". Пра гэта БелаПАН паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю Генпракуратуры Пётр Кісялёў.

Ахвярамі трагедыі, што адбылася ў Пінску 25 кастрычніка, сталі 14 работнікаў прадпрыемства. Шэсць чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане ў бальніцах.

Паводле слоў Пятра Кісялёва, 25 кастрычніка на месца здарэння выязджала брыгада следчых Генеральнай пракуратуры, а таксама спецыялісты-ўзрыватэхнікі МУС. Яны бралі ўдзел ва ўсіх следчых мерапрыемствах, аглядзе месца здарэння.

Матэрыялы справы, распачатай на падставе ч. 2 арт. 302 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў вытворча-тэхнічнай дысцыпліны, правілаў бяспекі на выбухованебяспечных прадпрыемствах або ў выбухованебяспечных цэхах або правілаў бяспекі выбухованебяспечных работ), перададзены ў Генпракуратуру з пракуратуры Брэсцкай вобласці, якая праводзіла расследаванне да апошняга часу.

Паводле звестак МНС, магчымая прычына надзвычайнага здарэння — "выбух адкладаў драўнянага пылу ў выніку парушэння рэжыму эксплуатацыі абсталявання па вытворчасці драўняна-паліўных гранул".

На ўзроўні Савета бяспекі Беларусі створана камісія па расследаванні прычын надзвычайнага здарэння, якая 15 лістапада павінна паведаміць Савету бяспекі пра вынікі расследавання. Апрача таго, уласную камісію па расследаванні прычын трагедыі стварыла кіраўніцтва кампаніі "Пінскдрэў".

3 і 4 лістапада ў Брэсцкай вобласці аб'яўленыя днямі смутку па загінулых.

3 лістапада спачуванні сваякам загінулых выказаў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН