Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2010/11/05/eu_eu_424189_424192/
Дата раздрукоўкі: 24.02.2020 20:51
05.11.2010 12:11 Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз

Лукашэнка абяцае разгледзець пытанне пра беларускі катынскі спіс

Мінск, 5 лістапада. Аляксандр Лукашэнка абяцае разгледзець пытанне пра беларускі катынскі спіс. Такое абяцанне прэзідэнт Беларусі даў у інтэрв`ю польскім журналістам 4 лістапада, піша служба навінаў партала Gazeta.pl.

Адказваючы на пытанне пра беларускі катынскі спіс і магчымасці адкрыцця архіваў КДБ з мэтай яго пошуку, прэзідэнт Беларусі перасцярог, што многія дакументы былі вывезеныя ў Маскву. Аднак ён паведаміў, што асабіста зоймецца гэтай справай і будзе гаварыць пра яе з кіраўніком беларускага КДБ.

Беларускі катынскі спіс — дакумент, які ўтрымлівае імёны не менш чым 3.870 палякаў, забітых НКУС на тэрыторыі Беларусі ў 1940 годзе. Польшча беспаспяхова дабіваецца ад Расіі, каб гэты спіс быў знойдзены.

Лукашэнка 4 лістапада ў першы раз як мінімум за дзесяць гадоў сустрэўся з польскімі журналістамі. У сустрэчы бралі ўдзел прадстаўнікі Польскага тэлебачання (TVP), Польскага радыё, Польскага агенцтва друку (ПАП) і газеты "Рэчпаспаліта". Сустрэча працягвалася тры з паловай гадзіны і тычылася беларуска-польскіх адносінаў, а таксама запланаваных на 19 снежня прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Лукашэнка пажартаваў, што гэтая сустрэча была ўнікальнай магчымасцю пагутарыць з "апошнім дыктатарам Еўропы".
Антон Тарас, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН