Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2010/11/07/424604_424605/
Дата раздрукоўкі: 15.11.2019 00:42
07.11.2010 16:25 Эканоміка

Прадпрыемствы канцэрна "Беллегпрам" павялічылі рознічны тавараабарот больш чым на 18%

Мінск, 7 лістапада. Рознічны тавараабарот прадпрыемстваў канцэрна "Беллегпрам" за дзевяць месяцаў года ў адносінах да аналагічнага леташняга перыяду павялічыўся на 18,4% і склаў 252,5 млрд. рублёў (у бягучых цэнах). Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе канцэрна.

З 2006 года ўдвая павялічылася колькасць фірменных магазінаў у краіне. У 2010 годзе прадпрыемствы канцэрна адкрылі 20 новых фірменных магазінаў. Зараз у Беларусі 423 фірменныя магазіны прадпрыемстваў канцэрна, у тым ліку 79 — у Мінску.

"Фірменныя магазіны з'яўляюцца эфектыўнай крыніцай рэалізацыі прадукцыі. Дарэчы, абутковыя прадпрыемствы галіны больш за 50% сваёй прадукцыі рэалізуюць праз фірменную сетку", — адзначылі ў прэс-службе.

Даведка БелаПАН. Канцэрн "Беллегпрам" — буйны прамысловы комплекс краіны. Ён прадстаўляе інтарэсы тэкстыльнай, трыкатажнай, швейнай, гарбарнай, абутковай, футравай, тэкстыльна-галантарэйнай і фарфоравай галін. У складзе канцэрна 114 арганізацый, з якіх 94 прамысловыя прадпрыемствы (81% ад агульнай колькасці арганізацый). На долю канцэрна "Беллегпрам" прыпадае 73% вырабленай у краіне прадукцыі лёгкай прамысловасці і 21% агульнага аб'ёму вытворчасці айчынных нехарчовых тавараў.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН