Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2010/11/18/427536_427537/
Дата раздрукоўкі: 26.01.2021 04:39
18.11.2010 14:10 Палітыка

Кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі зарэгістраваныя 10 чалавек

Мінск, 18 лістапада. Па выніках пасяджэння Цэнтральнай выбарчай камісіі кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі зарэгістраваныя 10 чалавек:
— намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў;

— дзейны прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка;

— кіраўнік саюза "За мадэрнізацыю" Алесь Міхалевіч;

— лідар грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" Уладзімір Някляеў;

— намеснік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук;

— сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Віталь Рымашэўскі;

— лідар кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Андрэй Саннікаў;

— лідар аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч;

— эканаміст Віктар Цярэшчанка;

— дырэктар ТДА "Трывіум" Дзмітрый Ус.

Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік абвясціў колькасць подпісаў, сабраных за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты, якія прызнаныя сапраўднымі.

У прыватнасці, сапраўднымі прызнаныя: 100.870 подпісаў, сабраных у падтрымку вылучэння Кастусёва; 1.110.149 — Лукашэнкі; 111.399 — Міхалевіча; 180.073 — Някляева; 123.206 — Раманчука; 102.817 — Рымашэўскага; 142.023 — Саннікава; 111.159 — Статкевіча; 109.012 — Цярэшчанкі; 104.102 — Уса.

Усяго 118 подпісаў сабраў індывідуальны прадпрымальнік Уладзімір Правальскі. На гэтай падставе яму адмоўлена ў рэгістрацыі. Правальскі заявіў пра намер абскардзіць гэтае рашэнне.

Кандыдатам у прэзідэнты Беларусі ўручаныя адпаведныя пасведчанні.

У сувязі з адсутнасцю на пасяджэнні ЦВК Уладзіміра Някляева, Аляксандра Лукашэнкі і Віталя Рымашэўскага пасведчанні на іх імя атрымалі іх давераныя асобы.

Каментуючы вынікі рэгістрацыі, Лідзія Ярмошына падкрэсліла, што падчас праверкі подпісаў усе сумненні трактаваліся на карысць патэнцыяльных кандыдатаў.

Кіраўнік ЦВК выказала задавальненне ходам выбарчай кампаніі і надзею на тое, што яна і надалей будзе праходзіць гэтак жа дэмакратычна.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239