Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2010/12/09/433180_433181/
Дата раздрукоўкі: 22.02.2019 11:46
09.12.2010 14:56 Палітыка

Кандыдаты ў прэзідэнты абмяркоўваюць сумесную стратэгію дзеянняў 19 снежня

Мінск, 9 снежня. У Мінску праходзіць сустрэча кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. Перамовы вядуцца пры адсутнасці СМІ. Паводле звестак БелаПАН, у сустрэчы ўдзельнічаюць Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Дзмітрый Ус, Віктар Цярэшчанка. Асноўная тэма перамоў — стратэгія сумесных дзеянняў у дзень выбараў, 19 снежня.

Незадоўга да сустрэчы на пікеце ў цэнтры Мінска Уладзімір Някляеў выказаў ідэю адначасовага зняцця з выбараў усіх дэмакратычных кандыдатаў.

"Нам нельга дапусціць, каб выбары былі прызнаны міжнароднымі структурамі. Калі мы ўсе разам здымем свае кандыдатуры — гэта будзе магутны крок", — заявіў Някляеў.

Ён лічыць, што 19 снежня грамадзяне павінны выйсці на плошчу і запатрабаваць правядзення новых выбараў, але ўжо без удзелу Аляксандра Лукашэнкі.

Сяргей Пульша, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН