Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2010/12/19/435718_435719/
Дата раздрукоўкі: 14.12.2018 04:10
19.12.2010 10:38 Палітыка

Лідзія Ярмошына выступае супраць адмены датэрміновага галасавання

Мінск, 19 снежня. Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына выступае супраць адмены датэрміновага галасавання.

"Пытанне адмены датэрміновага галасавання — рытарычнае. Будуць вывучаны вынікі выбараў, няхай заканадаўцы вырашаюць, адмяняць яго ці не. Я мяркую, што не трэба", — заявіла яна на прэс-канферэнцыі 19 снежня.

Паводле слоў кіраўніка ЦВК, датэрміновае галасаванне пашырае магчымасць удзелу ў выбарах. "Не трэба дэманізаваць гэту працэдуру і пазбаўляць выбаршчыка дадатковай магчымасці рэалізаваць свае выбарчыя правы", — мяркуе Ярмошына. "Пры жаданні з усяго можна ўзяць і добрае, і дрэннае ў роўнай ступені", — дадала яна.

За пяць дзён датэрміновага галасавання ў Беларусі прагаласавалі 23,1% выбаршчыкаў. На думку апазіцыі, шырокі ўдзел выбаршчыкаў у датэрміновым галасаванні дазваляе ўладам маніпуляваць вынікамі галасавання.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН