Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2010/12/21/436716_436728/
Дата раздрукоўкі: 22.02.2019 11:14
21.12.2010 11:24 Палітыка

Пяць экс-кандыдатаў у прэзідэнты знаходзяцца ў СІЗА КДБ

Мінск, 21 снежня. Экс-кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі, затрыманыя вечарам 19 снежня падчас масавай акцыі ў Мінску, знаходзяцца ў следчым ізалятары Камітэта дзяржбяспекі. Пра гэта іх сваякам паведамілі 20 снежня прадстаўнікі КДБ.

У СІЗА КДБ знаходзяцца Уладзімір Някляеў, Андрэй Саннікаў, Віталь Рымашэўскі, Мікалай Статкевіч і Алесь Міхалевіч. Пасля акцыі туды ж былі дастаўлены Рыгор Кастусёў і Дзмітрый Ус, але іх адпусцілі 20 снежня.  

У СІЗА КДБ таксама знаходзяцца жонка Саннікава журналістка Ірына Халіп, давераная асоба Някляева Аляксандр Фядута, кіраўнік штаба Рымашэўскага Павел Севярынец.

У КДБ сітуацыю з затрыманымі не каментуюць.

Нагадаем, ноччу 20 снежня ў эфіры тэлеканала ОНТ генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч заявіў, што следства вызначыць адказнасць кожнага вінаватага ў беспарадках у Мінску, і ў залежнасці ад гэтага будзе вырашацца пытанне аб прыцягненні іх да адказнасці.

У сваю чаргу міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў паведаміў пра распачынанне ў дачыненні да арганізатараў несанкцыянаванай акцыі справы на падставе артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі). Яе максімальная санкцыя — 15 гадоў пазбаўлення волі.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН