Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2010/12/22/437312_437313/
Дата раздрукоўкі: 14.12.2018 03:42
22.12.2010 18:30 Палітыка

Рыгор Кастусёў перадаў у ЦВК скаргу з патрабаваннем прызнаць вынікі прэзідэнцкіх выбараў несапраўднымі

Мінск, 22 снежня. У Цэнтрвыбаркам Беларусі паступіла скарга ад кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва з патрабаваннем прызнаць вынікі прэзідэнцкіх выбараў несапраўднымі. Скаргу ў ЦВК перадаў вечарам 22 снежня сам кандыдат у прэзідэнты.
Як паведаміў БелаПАН сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, гэта адзіная скарга, у якой хтосьці з кандыдатаў у прэзідэнты просіць прызнаць выбары прэзідэнта несапраўднымі.

Згодна з Выбарчым кодэксам, кандыдаты ў прэзідэнты могуць абскардзіць вынікі выбараў у ЦВК на працягу трох дзён пасля іх заканчэння. Гэта значыць тэрмін завяршаецца сёння, 22 снежня. Адпаведную заяву кандыдат павінен прынесці ў ЦВК асабіста.

Кандыдаты Уладзімір Някляеў, Андрэй Саннікаў, Віталь Рымашэўскі, Мікалай Статкевіч і Аляксей Міхалевіч, затрыманыя падчас акцыі 19 снежня, цяпер знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ. У дачыненні да арганізатараў несанкцыянаванай акцыі распачата справа па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі). Ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Акрамя Цэнтрвыбаркама кандыдат у прэзідэнты можа аспрэчыць афіцыйныя вынікі галасавання ў Вярхоўным судзе — гэта неабходна зрабіць на працягу 10 дзён пасля выбараў.

Нагадаем, паводле звестак ЦВК, за Аляксандра Лукашэнку прагаласавала 79,67% выбаршчыкаў. Андрэй Саннікаў атрымаў 2,56% галасоў, Яраслаў Раманчук — 1,97%, Рыгор Кастусёў — 1,97%, Уладзімір Някляеў — 1,77%, Аляксей Міхалевіч — 1,2%, Віталь Рымашэўскі — 1,1%, Віктар Цярэшчанка — 1,08%, Мікалай Статкевіч — 1,04%, Дзмітрый Ус — 0,48%.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН