Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2010/12/25/by_media_kalendar/
Дата раздрукоўкі: 12.12.2018 21:30
25.12.2010 14:49 Фота

Фотафакт: У "Сучасным беларускім календары" зняліся 12 яркіх прадстаўніц сучаснай айчыннай літаратуры

    Паглядзець Паглядзець
24 снежня выйшаў з друку "Сучасны беларускі каляндар" рэкламнага агенцтва "Ікселент" і друкарні "Паліпрынт" пад назвай "Шчырая жаночая песня".

Сімваламі 2011 года, аб'яўленага Годам роднай мовы, выдавецтва выбрала дванаццаць яркіх прадстаўніц сучаснай беларускай літаратуры. Гэта Тамара Лісіцкая, Віка Трэнас, Дзіяна Балыка, Алена Ярмаловіч, Наталля Батракова, Света Бень, Вольга Тарасевіч, Вольга Гапеева, Вольга Акуліч, Яўгенія Пастарнак, Валерыя Кустава, Ганна Альхоўская.

Ажыятаж вакол праекта здружыў дзяўчат. І як вынік — у Беларусі з'явілася новае аб'яднанне, сяброўскі і творчы саюз жанчын, якія не толькі пішуць аб тым, што іх хвалюе, але і рэалізоўваюць розныя праекты ў сацыяльнай, культурнай, адукацыйнай і іншых сферах.

"Мы падтрымліваем адзін аднаго і ў творчасці, і ў жыцці, — расказвае Тамара Лісіцкая. — У выніку мы ўжо рыхтуем наш сумесны зборнік вершаў і прозы. Плануем яшчэ некалькі сумесных праектаў, у тым ліку дабрачынных. Жанчыны — яны ж цудоўныя, моцныя, мудрыя. Яны — база, яны — жыццё. Аб гэтым — нашы кнігі. І гэта — мы самі".

На здымках — сакавік і лістапад у календары прадстаўляюць Дзіяна Балыка і Валерыя Кустава.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН