Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2011/01/12/by_media_rutenko/
Дата раздрукоўкі: 12.12.2018 22:56
12.01.2011 18:32 Відэа, Спорт

Гандбаліст Сяргей Рутэнка: Спраўдзілася тое, да чаго я вельмі імкнуўся — вярнуцца ў зборную Беларусі

Пасля ўладжвання ўсіх юрыдычных аспектаў адзін з самых дарагіх гандбалістаў свету Сяргей Рутэнка змог вярнуцца ў зборную Беларусі. Як паведаміў спартсмен 12 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску, ён прыехаў на запланаваны збор нацыянальнай каманды ў Мінск, скарыстаўшы канікулы, якія даў яго цяперашні клуб "Барселона" (Іспанія).

Кажучы пра выступленні за сваю цяперашнюю каманду, Рутэнка зазначыў: "Пра вынікі цяперашняга сезона рана меркаваць, паколькі розыгрышы шэрагу тытулаў яшчэ працягваюцца. "Барселона" лідзіруе ў нацыянальным чэмпіянаце Іспаніі, і, спадзяюся, нам удасца на гэтым жа месцы яго і завяршыць".

Нагадаем, што раней Рутэнка выступаў за адзін з лепшых клубаў свету — іспанскі "С'юдад-Рэал". "Мяне прадалі ў "Барселону", таму што ў клуба былі нейкія фінансавыя інтарэсы, — паведаміў гулец. — У дачыненні да балельшчыкаў "С'юдад-Рэала" маё сумленне чыстае, але для некаторых з іх я зараз — "здраднік".

Рутэнка зазначыў, што з прыходам на пасаду кіраўніка Беларускай федэрацыі гандбола Уладзіміра Канаплёва сітуацыя ў гэтым відзе спорту кардынальна змянілася. "Таму я нават не раздумваў, — падсумаваў ён, — калі з'явіліся намёкі на магчымасць вярнуцца ў нацыянальную зборную".
Вітэа Аляксандра Васілеўскага, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН